Нарколагі хочуць знізіць планку дапушчальнага алкаголю з 0,5 да 0,3 праміле

Кіроўцу пазбавяць правоў, калі ён выпіў куфаль піва, 100 грамаў сухога віна, ці 30 грамаў гарэлкі Як стала вядома Еўрарадые, нарколагі хочуць прапанаваць ДАІ больш жорстка караць кіроўцаў “пад шафэ”. Цяпер, нават калі ўсе прыкметы алкагольнага ап’янення відавочныя, але менш за 0,5 праміле, кіроўцу адпускаюць і не караюць. Начальнік рэспубліканскага ДАІ Юрый Літвін кажа Еўрарадыё, што ў такім выпадку выносіцца заключэнне: “Усталяваны факт ужывання алкаголю, прыкметаў алкагольнага ап’янення няма”.

Юрый Літвін: Калі да 0,5 праміле, лекары ставяць: “Усталяваны факт ужывання алкаголю, прыкметаў алкагольнага ап’янення няма”. Ну, напрыклад, 0,4 праміле, і лекар можа зрабіць такое заключэнне. Такое заключэнне не з’яўляецца прычынай, каб прыцягнуць яго да адказнасці.

Калі кіроўцу злавілі п’яным, яму пагражае штраф ад 15 да 35 базавых велічыняў і пазбаўленне правоў на тры гады. Нарколагі плануюць знізіць планку дапушчальнага алкаголю з 0,5 да 0,3 праміле. Для гэтага дастаткова выпіць бакал піва, 100-грам сухога віна, ці 30-грам гарэлкі. Дарэчы такія нормы дзейнічаюць у Расіі.

Аднак Юрый Літвін не ведае, калі дакладна будзе вырашана гэта пытанне, паколькі ў такім выпадку давядзецца змяняць пастанову Саўміна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі