Напярэдадні Оскара ў Галівудзе раздавалі маліны

Літаральна перад абвяшчэннем намінантаў на Оскар у Галівудзе адзначылі самыя сумнеўныя кінадасягненні 2006-га году.

Фільмы "Асноўны інстынкт-2" і "Маленькі чалавек" атрымалі па сем намінацыяў на ўзнагароду "Залатая маліна" (Razzie Award), якую ўручаюць за горшыя галівудскія карціны.


За званне горшага фільму "Асноўны інстынкт-2" змагаецца з фільмамі "Бладрэйн", "Жанчына ў вадзе" і "Сплецены чалавек". Акрамя таго, "Асноўны інстынкт-2" таксама прэтэндуе на атрыманне ўзнагарод у намінацыях "горшая актрыса", "горшы акцёр другога плану", "горшы сіквэл/прыквэл".


А "Маленькі чалавек" можа атрымаць узнагароды ў намінацыях "горшы акцёр", "горшы рымэйк", "горшы рэжысёр" і "горшая пара". Фільм "Код да Вінчы" змагаецца за горшую рэжысёрскую працу".


Самымі непаспяховымі карцінамі для сямейнага прагляду крытыкі назвалі "Гарфілд-2", "Санта-Клаўс 3", "Кудлаты тата", "Шчыра запрашаем, ці Суседзям уваход забаронены" і "Вар’ятня на колах".


Дадам, што прыз, які ўручаюць пераможцам – гэта размалёваная спрэем маліна, якая стаіць на корабе з-пад кінаплёнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі