Напярэдадні аплаты расійскага газу за ліпень Лукашэнка паляціць да Пуціна

22 жніўня ў Сочы адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Паводле крыніцы ў расійскіх дыпламатычных колах, сустрэча запланаваная на гэтую дату працоўным графікам расійскага прэзідэнта.

“Хутчэй за ўсё, падчас сустрэчы гутарка пойдзе пра газ, нафту і крэдыт, які Беларусь хоча атрымаць ад расійскага ўраду”, цытуе словы ананімнага чыноўніка агенцтва Прайм-ТАСС.

Нагадаем, паводле словаў першага віцэ-прэм’ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі, ужо 23 жніўня беларускаму боку давядзецца пералічыць “Газпрому” каля 150 мільёнаў долараў за газ, які быў пастаўлены ў ліпені.

Такім чынам Лукашэнка ляціць на сустрэчу з Пуціным напярэдадні апошняга тэрміна, калі грошы мусяць быць пераведзеныя расійскай кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі