Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў вырашыў завяршыць кар’еру гульца

Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў вырашыў завяршыць кар’еру гульца

Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў вырашыў завяршыць кар’еру гульца. Ён будзе працаваць у структуры барысаўскага футбольнага клуба (яго пасада стане вядомая пазней), інфармуе прэс-служба ФК БАТЭ.

“Прыйшоў час аб’явіць, што мінулы год стаў для мяне апошнім у якасці футбаліста БАТЭ, — каментуе сваё рашэнне Радзівонаў. — Хачу сказаць дзякуй усім тым, хто знаходзіўся побач са мной на працягу ўсяго гэтага шляху, дапамагаў мне, а часам нават ствараў нейкія перашкоды, якія толькі дадавалі мне матывацыі… Дзякуй заўзятарам БАТЭ, кіраўніцтву клуба, трэнерам, партнёрам — разам з імі я перажыў вялізную колькасць неверагодных эмоцый, якія застануцца ў памяці назаўжды! І дзякуй кожнаму, хто падтрымліваў мяне і БАТЭ гэтыя гады”.

Віталю Радзівонаву 34 гады. За БАТЭ ён выступаў з 2006 года. У 412 матчах забіў 161 гол. Два галы Радзівонава, забітыя ў матчы ў “Гарадзеяй” (3:3) зрабілі магчымым чэмпіёнства барысаўчан у сезоне 2017 года. Ён быў нападаючым нацыянальнай зборнай Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі