Намінанты на Оскара чакаюць падліку галасоў

У сераду 21 лютага ў 5 гадзінаў раніці па беларускім часе Амерыканская кінаакадэмія закрыла прыём бюлеценяў для галасавання за намінатаў на Оскар. Засталося толькі падлічыць галасы за кожнага прытэндэнта. Традыцыйна гэтым займаюцца спецыялісты аўдытарскай кампаніі Pricewaterhouse. Два эксперты кампаніі і чацвёра іх дарадцаў на працягу трох сутак будуць абпрацоўваць бюлецені, якія даслалі амаль 6 тысячаў сябраў Кінаакадэміі, і ўвесь гэты час эксперты будуць знаходзіцца ў засакрэчаным месцы.

Да самой цырымоніі ўручэння Оскараў, імёны пераможцаў будуць знаць выключна два супрацоўнікі Pricewaterhouse. Нават дарадцы аўдзітараў дапускаюцца выключна да першага этапу подліку галасоў. Калі вынікі вызначаны, імёны пераможцаў у кожнай катэгорыі хаваюцца ў канверты, якія раскрываюць на сцэне пад час цырымоніі.

Пасля чаго супрацоўнікі Pricewaterhouse робяць два наборы такіх канвертаў, і размяшчаюць іх у спецыяльныя куфары. Напярэдадні ўручэння Оскара два куфары будуць прывезеныя на месца правядзення цырымоніі ў розны час і рознымі маршрутамі, якія трымаюцца ў сакрэце.

Нагадаю што ўшанаванне ўзнагародамі Амерыканскай акадэміі кінамастацтва адбудзецца 25 лютага ў Лос-Анджалесе.


Фота — www.kinokadr.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі