Намеснікам кіраўніка Акадэміі навук Беларусі стаў экс-камандзір "Альфы" КДБ

Намеснікам кіраўніка Акадэміі навук Беларусі стаў экс-камандзір "Альфы" КДБ

Намеснікам старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стаў экс-камандзір спецпадраздзялення "Альфа" Камітэта дзяржбяспекі Алег Чарнышоў. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, у аўторак ён апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Чарнышоў з вясны 2014-га быў намеснікам старшыні КДБ. У інтэрнэце ёсць даныя, што ён — кандыдат юрыдычных навук. А ў 2012-м ён патрапіў у "чорны спіс" ЕС. "Альфай" камандаваў у 2009-2013 гадах, а да таго сем гадоў ачольваў Антытэрарыстычны цэнтр КДБ.

Мяркуецца, што ў Акадэміі навук былы камандзір "Альфы" будзе адказваць за пытанні бяспекі. Дагэтуль у старшыні прэзідыума НАН Уладзіміра Гусакова быў адзін першы намеснік і тры намеснікі.

Намеснікам кіраўніка Акадэміі навук Беларусі стаў экс-камандзір "Альфы" КДБ
pravo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі