Намеснік прэм’ера Жарко зноў выказаўся ў падтрымку пяцібальнай сістэмы

Намеснік прэм’ера Жарко зноў выказаўся ў падтрымку пяцібальнай сістэмы

Намеснік прэм’ер-міністра Васіль Жарко зноў выказаўся ў падтрымку пяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў. Ён яе лічыць больш дакладнай і справядлівай.

20 жніўня ў праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1” Жарко адзначыў: “Мы прапанавалі грамадскасці абмеркаваць пытанне аб вяртанні да пяцібальнай сістэмы. Многія гэтую прапанову падтрымліваюць”. Паводле яго слоў, калі дзесяцібальная сістэма застанецца, “яна павінна быць аб’ектыўнай”.

Васіль Жарко звярнуў увагу на той факт, што пры дзесяцібальнай сістэме няма нездавальняючых адзнак. Пры наяўнасці крытэрыяў ацэнак па дзесяцібальнай шкале, кожны настаўнік веды вучняў ацэньвае суб’ектыўна. “У колішнія часы ўсё было дакладна: чатыры — гэта чатыры, пяць — гэта пяць. А цяпер усё расплывіста”, — сказаў намеснік прэм’ера.

Як паведамляла Еўрарадыё, тэма магчымага вяртання пяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў нядаўна ўздымалася падчас сустрэчы Васіля Жарко і міністра адукацыі Ігара Карпенкі з Аляксандрам Лукашэнкам. Было вырашана яе абмеркаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі