Вы тут

Намеснік міністра: пасля запуску АЭС электраэнергія не падаражэе

Беларуская АЭС / newgrodno.by

"Што даражэй, то дакладна не", — так намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк адказаў журналістам, якія пацікавіліся, Колькі будзе каштаваць электраэнергія ў Беларусі пасля запуску Астравецкай АЭС. Аднак назваць дакладную лючбу чыноўнік не змог. Па яго словах, якія перадае TUT.by, разлікамі кошту электраэнергіі сёння займаецца спецыяльная міжведамасная камісія. 

Цяпер на першым энергаблоку БелАЭС вядзецца падрыхтоўка да фізічнага запуску. У ліпені чакаецца загрузка ядзернага паліва.

Па словах Міхадзюка, на першым блоку завершаны этап гарачай абкаткі: падчас яго ў рэактар загружалі імітатар ядзернага паліва і правялі ўвесь цыкл выпрабаванняў. З 15 красавіка на АЭС пачалі рэвізію абсталявання ядзернай ўстаноўкі, як гэта прапісана ў рэгламенце. 

На другім энергаблоку пафодле графіку вядуцца агульнабудаўнічыя работы, мантаж асноўнага тэхналагічнага абсталявання. Там ужо завершаны адзін з ключавых этапаў падрыхтоўкі — падача напружання на ўласныя патрэбы, што дазваляе праверыць змантаванае абсталяванне.

У намесніка міністра запыталіся, ці сапраўды перагледжаныя ўмовы расійскага крэдыту, вылучанага на пабудову БелАЭС. У адказ ён заявіў, што частка інфармацыі мае грыф "для службовага карыстання". 

Чыноўнік нагадаў, што тэрміны ўводу блокаў АЭС у эксплуатацыю былі ссунутыя. Як вядома, гэта адбылося пасля таго, як пры мантажы з вышыні некалькіх метраў зваліўся корпус першга рэактара. У сувязі з гэтым Беларусь вядзе перамовы з Расіяй па карэкціроўцы крэдытнага пагаднення. "Разуменне з расійскага боку ёсць, але дакументы яшчэ не падпісаныя, знаходзяцца ў стадыі канчатковага ўзгаднення і праходжання ўнутры дзяржаўных працэдур (як у Беларусі, так і ў Расіі). Фінансаванне будаўніцтва атамнай электрастанцыі ажыццяўляецца планава, без абмежаванняў і затрымак", — дадаў Міхадзюк.

Узнікла пытанне з грамадскімі слуханнямі перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока Беларускай АЭС. Рашэнне пра іх, адзначыў намеснік міністра, будзе прымацца з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў рэгіёне. Хутчэй за ўсё яны адбудуцца напрыканцы чэрвеня, але дата яшчэ не прызначаная. Фармат слуханняў будзе выбірацца з улікам меркаванняў мясцовай улады і рэкамендацыяў Мінздароўя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.