Намеснік міністра: 441 беларускі спартовец ізаляваны на 11 базах

Намеснік міністра: 441 беларускі спартовец ізаляваны на 11 базах

11 спартовых баз у Беларусі прымаюць на каранцін спартоўцаў, якія былі на зборах за мяжой. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра спорту Вячаслаў Дурноў на тэлеканале СТБ. 

Па яго словах, зборы адмененыя, таму вызваленыя сродкі пайшлі на арганізацыю каранціну. "Гэта значыць, там ізаляваныя спартоўцы. Гэта цяпер недзе 441 на сённяшні дзень спартовец у нас знаходзіцца", — заявіў чыноўнік.

Каранцін арганізаваны на такіх базах, як "Раўбічы", "Заслаўе", "Стайкі", "Крыжоўка", Рэспубліканская вучэльня алімпійскага рэзерву ды інш. Па словах Дурнова, спартоўцам створаныя там умовы для трэніровак.

Групы, якія вярнуліся з-за мяжы, не перасякаюцца з тымі, хто прыехаў пазней. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі