Вы тут

НАК: на сайт з лістом праўладных спартоўцаў вядуцца DDoS-атакі

Скрыншот з сайта з праўладным лістом спартоўцаў

На сайт з праўладным лістом спартоўцаў вядуцца DDoS-атакі, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпіскага камітэта. 

"Першапачаткова спрабавалі атрымаць доступ да адміністрацыйнай часткі сайта, каб змяніць яго выгляд. Пасля таго як не атрымалася гэта зрабіць, яны пачалі атакі", — кажуць распрацоўшчыкі.

Па іх словах, з праблемаў "разбіраюцца супрацоўнікі іншых ведамстваў".

Таксама паведамляецца, што на сайце ўжо каля 2500 подпісаў пад праўладным лістом. "Гэта даныя, адлюстраваныя на рэсурсе, але на самой справе подпісаў прадстаўнікоў спартыўнай грамадскасці значна больш. Яны цяпер апрацоўваюцца і будуць дазагружаныя на сайт", — дадаюць распрацоўшчыкі.

Як распавядала Еўрарадыё, некаторыя спартоўцы заявілі, што не падпісвалі гэты ліст, хаця там стаяць іх імёны. Таксама сярод падпісантаў знайшлі непаўналетніх дзяўчат, якім толькі па 14 гадоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.