Нафтаправод у абыход Беларусі зацверджаны расійскімі экспертамі

“Галоўная дзяржаўная экспертыза” Расіі дала станоўчы адказ кампаніі "Транснафта" на будаўніцтва Балтыйскай трубаправоднай сістэмы-2. Заключэнне было перададзена праекціроўшчыку — Усерасійскаму навукова-даследчаму інстытуту па будаўніцтве і эксплуатацыі трубаправодаў. Сёння падпісаны акт здачы-прыёму дакументаў.

Напярэдадні, 28 жніўня, на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным кіраўнік "Транснафты" Сямён Вайншток заявіў, што кампанія завяршыла праектаванне БТС-2 і пасля атрымання экспертызы будзе прымацца рашэнне наконт кірунку і яго якасных характарыстык.

Нагадаем, праект БТС-2 прадугледжвае будаўніцтва нафтаправода Унеча-Прыморск. Гэта дазволіць перанесці транзітныя аб’ёмы транспарціроўкі нафты з Беларусі ў расійскі порт Прыморск.

ІТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі