Нафтаправод Адэса-Броды ўнезалежніць Украіну і Польшчу

Украіна і Польшча дамовіліся пра дабудаванне нафтапроваду Адэса- Броды-Плоцк-Гданьск да станцыі Адамава застава, каб ён мог функцыянаваць у зваротным рэжыме. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка.  "Толькі авэрсны варыянт выкарыстання нафтаправоду з'яўляецца перспектыўным”. Ягоныя словы пацвердзіў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі.

Паводле Юшчанкі, праект будзе рэалізаваны ў 2008-2009 гг. кампаніяй «Сарматыя» на крэдыт Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця. Нафта будзе ісці не толькі з Расіі, але і Азербайджана. 

Нагадаем, у кастрычніку 2007 года прадстаўнікі Азербайджана, Грузіі, Літвы падпісалі дамову аб далучэнні да сумеснага украінска-польскага прадпрыемства, паведамляе сайт korrespondent.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі