Надзею Пужынскую з "Сильных новостей" асудзілі на 14 сутак арышту

Надзею Пужынскую з "Сильных новостей" асудзілі на 14 сутак арышту

6 кастрычніка ў Гомелі журналістку Надзею Пужынскую з "Сильных новостей" асудзілі на 14 сутак адміністрацыйнага арышту "за парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў", паведамляе gomel.today. Пужынскую затрымалі 4 кастрычніка. Яна павезла перадачу ў ізалятар для затрыманых 3 кастрычніка галоўнага рэдактара "Сильных новостей" Ганны Якштас і яе мужа, супрацоўніка інтэрнэт-выдання Дзяніса, і знікла. Дзяніс Якштас быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а яго жонка атрымала штраф — 540 рублёў.

У Якштасаў ёсць непаўналетнія дзеці. Ганна Якштас правяла ў ізалятары тры дні да суда, што дазваляе заканадаўства. Але адправіць яе пад адміністрацыйны арышт не маглі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі