Вы тут

Надзея Скардзіна заваявала Малы крышталёвы глобус

Надзея Скардзіна. Фота: IBU

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна на індывідуальнай гонцы ў Рупольдынгу захавала за сабой першае месца ў індывідуальным заліку. Такім чынам наша спартоўка ўпершыню ў сваёй кар'еры заваявала Малы крышталёвы глобус, бо ў гэтым сезоне такіх гонак больш не прадугледжана. 

Па суме двух гонак (у Эстэрсундзе і Рупольдынгу) Скардзіна набрала 96 ачкоў — гэта на 5 балаў больш, чым у яе бліжэйшай пераследніцы ўкраінкі Юліі Джымы. Дарэчы, украінка сёння ў Рупольдынгу заняла чацвёртае месца.

Нагадаем, што першае месца заняла італьянка Даратэя Вірар. Дар'я Домрчачева апынулася шостай, Надзея Скардзіна — сёмай.