Надзея Скардзіна ўвайшла ў першую дзясятку гонкі пераследу

Надзея Скардзіна ўвайшла ў першую дзясятку гонкі пераследу

У аўстрыйскім Хахфільцыне прайшла жаночая гонка пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне. Пераможцай яе стала немка Лаура Дальмайер. Яна зрабіла адзін промах (0+0+0+1) і паднялася з пятага месца на першае.

Другое месца засталонся за Марэн Хамершміт, якая зрабіла два промахі (0+0+1+1). Трэця апынулася чэшка Габрыэла Соўкалава, якая стартавала восьмай і зрабіла адзін промах падчас стральбы  (0+0+0+1).

Беларуска Надзея Скардзіна паднялася з 22-га месца на 10-е, дзякуючы ідэальнай стральбе (0+0+0+0).

Астатнія прадстаўніцы нашай зборнай згубілі свае пазіцыі: Дар'я Юркевіч апусцілася з 29-га месца ажно на 45-е, а Надзея Пісарава — з 46-га на 47-е.

Жаночая частка этапу Кубка свету завершыцца ў нядзелю, 13 снежня. У гэты дзень адбудзецца эстафета 4x6 кіламетраў.

Фота: delaemvmeste.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі