Вы тут

Надзея Скардзіна адпачывае на Крыце разам са зборнай Швейцарыі

Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна, чэмпіёнка Алімпіяды ў Пхенчхане (эстафета) адпачывае на Крыце ў таварыстве зборнай Швейцарыі. Нядаўна спартсменка апублікавала ў Інстаграм фотаздымак прыгожых горных краявідаў. Карыстальнікі дастаткова хутка апазналі месца здымкі —  востраў Крыт.

Днямі ў сеціве было апублікаванае фота зборнай Швейцарыі, якая праводзіць на Крыце ўцягвальны збор. На фота крайняя справа —  Надзея Скардзіна. Пра гэта паведамляе Вконтакте расійская біятлонная суполка.

Спартсменка адсутнічала на ўстановачным зборы жаночай каманды Беларусі, які праходзіць у Раўбічах, і дагэтуль не адказала, ці будзе яна працягваць сваю біятлонную кар’еру.