Надвор’е: у нядзелю — воблачна, у панядзелак — снежна

У бліжэйшыя суткі, 27 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. Уначы, а месцамі і ўдзень пройдзе дождж і мокры снег. Тэмпература паветра цягам сутак будзе змяняцца ад 2 градусаў мароза да 3 градусаў цеплыні. У Мінску 27 снежня будзе сонечна. Раніцай ад 0 да +2, удзень ад +1 да +3, а ўвечары каля 0 градусаў па Цэльсіі. Выдатнае надвор'е для ўсіх, хто збіраецца пакатацца на лыжах або прагуляцца па зімовым лесе, — зазначае “Комсомольская правда в Белоруссии”.

А вось пачатак наступнага тыдня будзе “мокрым”. У панядзелак увечар чакаецца снег, у аўторак раніцай таксама снег. Паўторыцца ён і ў сераду ўночы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі