Надвор'е на нядзелю: ідуць навальніцы, але спякота яшчэ нікуды не сыходзіць

Тэмпература паветра ўначы апусціцца да +12..+18°С, удзень паветра прагрэецца да +24..+30°С / pixabay
Тэмпература паветра ўначы апусціцца да +12..+18°С, удзень паветра прагрэецца да +24..+30°С / pixabay

Сіноптыкі папярэдзілі пра навальніцы ў асобных раёнах Беларусі ў нядзелю, 21 жніўня.

Надвор'е ў гэты дзень складзецца пад уплывам няўстойлівай і вельмі цёплай паветранай масы, што паступае з поўдня Еўропы, паведамілі ў Гідраметцэнтры. Так што хай  хмарнасць і навальніцы вас не заблытаюць: у выходныя ўсё яшчэ будзе горача.

Тэмпература паветра ўначы апусціцца да +12..+18°С, удзень паветра прагрэецца да +24..+30°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі