Надпіс "Не вобле" ў Цюмені ўсё-ткі прызналі дыскрэдытацыяй расійскай арміі

Аўтарка надпісу Аліса ў судзе / @Tmnoblsud72
Аўтарка надпісу Аліса ў судзе / @Tmnoblsud72

Аўтарку надпісу "не в***е", якая з'явілася ў канцы верасня ў цэнтры Цюмені, усё-ткі аштрафавалі. Цэнтральны раённы суд горада пастанавіў, што ранейшыя тлумачэнні дзяўчыны былі не пераканаўчыя. Гэтым разам яе прызналі вінаватай у дыскрэдытацыі ВС РФ. Яе аштрафавалі на 30 тысяч расійскіх рублёў (гэта крыху больш за 450 долараў ЗША).

Падчас першага судовага паседжання ў верасні дзяўчына заявіла, што пісала не пра вайну, а пра "вобле". Па яе словах, яна "адчувае непрыязнасць да дадзенага выгляду рыб". Паліцыянты не рызыкнулі тады аспрэчыць гэтае сцвярджэнне, таму суддзя і спыніў справу. Цяпер суд вярнуўся да гэтай справы і асудзіў дзяўчыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі