Нацыянальны аэрапорт "Мінск" не плануе адмяняць рэйсы з-за вулкана

Нацыянальны аэрапорт Мінск не плануе адмяняць авіярэйсы з-за вывяржэння ісландскага вулкана Эйяфьялаёкудль. Пакуль толькі затрымліваецца самалёт на Амстэрдам. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла начальніца аддзела па абслугоўванні пасажыраў Наталля Пракапенка. Пракапенка: "Ніякія рэйсы мы не адмянялі і не плануем адмяняць. За выключэннем адной толькі затрымкі, якая сёння ў нас ужо ёсць - гэта рэйс на Амстэрдам. Пакуль да 16-30 па мясцовым мінскім часе".

Па словах супрацоўніцы аэрапорта, пакуль ніякіх афіцыйных папярэджанняў пра небяспеку палётаў не паступала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі