Нацыянальная бібліятэка падтрымала “аранжавую кампанію” супраць хатняга гвалту

Нацыянальная бібліятэка падтрымала “аранжавую кампанію” супраць хатняга гвалту

Будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 4 снежня заззяў аранжавым колерам у знак барацьбы супраць гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак. У гэты дзень кіраўнікі агенцтваў ААН робяць заявы пра важнасць прадухілення хатняга гвалту і гвалту супраць жанчын.

Аранжавая кампанія — гэта ініцыятыва Генеральнага сакратара ААН, у рамках якой ён заклікае ўсіх аб’яднацца, каб скончыць з гвалтам у адносінах да жанчын. Кампаніі “Разам (UNITE)” праводзіцца міжнароднай арганізацыяй Жанчыны ААН, дзейнасць якой скіраваная на забеспячэнне гендэрнай роўнасці і рэалізацыю патэнцыялу жанчын і дзяўчынак.

Кампанія пачынаецца 25 лістапада ў Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын і працягваецца да 10 снежня — Міжнароднага дня правоў чалавека, перадае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі