Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымала кнігі ад кангрэсу ЗША

Тысяча амерыканскіх кніг з бібліятэкі кангрэсу ЗША трапіць у фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі цягам году, паведамляе БЕЛТА. Сёння адбылася цырымонія перадачы бібліятэцы першых двухсот кніг. Гэта выданні пра амерыканскую гісторыю і культуры на англійскай ды іспанскай мовах. Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан выказаў надзею на тое, што гэтыя кнігі прывабяць новых чытачоў і дапамогуць беларусаў лепей уведаць амерыканскі народ і яго культуру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі