Нацыяналісты ў Варшаве зладзілі пажар каля расійскай амбасады

У Варшаве прайшоў "Марш незалежнасці", арганізаваны польскімі нацыяналістычнымі і праварадыкальнымі арганізацыямі. Яго ўдзельнікі падпалілі паліцэйскую будку і сметніцу каля расійскай амбасады, якія апынулася на маршруце шэсця.



Цяпер сілы правапарадку спрабуюць разагнаць шэсце. У раёне, дзе праходзіць шэсце, сабраныя сотні паліцыянтаў са спецсродкамі, дзясяткі грузавікоў, вадамёты, перадае РІА "Новости".



Дарэчы, пачатак марша, прымеркаванага да Дня незалежнасці, таксама адзначыўся сутычкай. На адной бакавых вуліц дзе некалькі груп маладых людзей закідалі адзін аднаго бутэлькамі і камянямі. Некалькі ўдзельнікаў бойкі былі арыштаваныя.



Па звестках з сацыяльных сетак, на маршы былі заўважаныя беларускія і ўкраінскія сцягі.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі