Вы тут

“Начныя ваўкі” прарываюцца праз беларуска-польскую мяжу (фота)

Расійскія байкеры з клуба “Начныя ваўкі” спрабуюць прайсці беларуска-польскую мяжу і трапіць у Еўрасаюз, дзе іх не чакаюць.

Памежны кантроль з беларускага боку праходзяць 7 байкераў — дзяўчына-расіянка і шэсць грамадзянаў ЕС.

Раней польскія ўлады заявілі, што не пусцяць на сваю тэрыторыю ўдзельнікаў мотапрабегу “Дарогі Перамогі — На Берлін”. Год таму паплечнікі адыёзнага дзеяча Аляксандра “Хірурга” Залдастанава ладзілі такі самы прабег і спрабавалі трапіць у Польшчу, але ў Тэрэспалі іх развярнулі.

Сёння частка “Начных ваўкоў” спрабавала трапіць у ЕС праз Літву, але літоўцы іх не пусцілі.