Начны абстрэл Кіева і параненыя ў Белгародскай вобласці РФ — 299-я раніца вайны

УКіеве ўсталявалі ёлку з энергазберагальнымі гірляндамі / Reuters
УКіеве ўсталявалі ёлку з энергазберагальнымі гірляндамі / Reuters

Гэтай ноччу расіяне зноў атакавалі Кіеў дронамі-камікадзэ. Было больш за 20 беспілотнікаў. 15 з іх былі знішчаныя, кажа начальнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко.

"На жаль, ёсць трапленне ў аб'ект крытычнай інфраструктуры. Аварыйныя службы ліквідуюць наступствы", — паведамляе Папко. У Кіеве папярэдне без пацярпелы. А ў вобласці, якая таксама ноччу была пад ударам, пацярпелі два чалавекі. Гэта інфармацыя ад кіраўніка Кіеўскай ваеннай адміністрацыі Аляксея Кулебы. Паводле яго слоў, у выніку начной атакі дронаў ў вобласці пашкоджаныя аб'екты інфраструктуры і прыватныя дамы.

Адзначым, што напярэдадні прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў распавядаў, што Расія атрымала ад Ірана новую партыю ўдарных дронаў Shahed-136. Але гэтая партыя меншая за першую. Расіяне выкарыстоўваюць дроны для нападаў на аб'екты крытычнай інфраструктуры Украіны. З пачатку вайны такіх нападаў было ўжо каля 10. Пасля абстрэлу 16 снежня, да прыкладу, энергасістэма краіны страціла больш за 50% спажывання, казалі ва "Укрэнерга". І папярэджвалі, што аднаўленне гэтым разам зойме больш часу, чым раней.

Ночной обстрел Киева и раненые в Белгородской области РФ — 299-е утро войны
Пункт нязломнасці , дзе можна сагрэцца і зарадзіць гаджэты на час адсутнасці электрычнасці / ДСНС Украіны

Расія мае ракеты яшчэ на некалькі масіраваных удараў, але гэта не зменіць расстаноўкі сіл у вайне. Пра гэта казаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў традыцыйным відэазвароце. Напярэдадні ён правёў пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага. Галоўным пытаннем было становішча спраў на Бахмуцкім кірунку.

"Горад трымаем, хоць акупанты робяць усё, каб там не засталося ніводнай цэлай сцяны", — падкрэсліў Зяленскі. Адначасова, распавёў ён, украінскія вайскоўцы метадычна скарачаюць патэнцыял праціўніка на поўдні — у Херсонскай і Запарожскай абласцях: "Мінус склады, мінус лагістыка расійскай арміі".

На пасяджэнні стаўкі таксама абмеркавалі магчымы ўдзел Беларусі ў вайне — заслухалі інфармацыю аб актуальнай колькасці і ўзбраенні варожых груповак, якія размешчаны на тэрыторыі нашай краіны. Сёння ў Менск павінен прыехаць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Анансаваная заява Пуціна і Лукашэнкі для прэсы.

"Рыхтуемся да ўсіх магчымых абарончых сцэнараў. Хто б і да чаго не схіляў Мінск, гэта ім гэтак жа не дапаможа, як і ўсе іншыя хворыя ідэі ў гэтай вайне супраць Украіны і ўкраінцаў", — кажа Зяленскі.

У Інстытуце вывучэння вайны мяркуюць, што Пуцін ляціць у Мінск абмеркаваць "больш шырокі ўдзел беларускіх сіл у далейшай расійскай агрэсіі супраць Украіны". Але, па-першае, здольнасць расійскіх УС, нават узмоцненых беларусамі, пачаць эфектыўны буйнамаштабны механізаваны наступ у бліжэйшы час застаецца для аналітыкаў пад пытаннем. А па-другое, у ISW па-ранейшаму лічаць малаверагодным, што "Лукашэнка накіруе беларускія ўзброеныя сілы (якія таксама павінны быць пераўзброеныя) на ўварванне ва Украіну".

Што тычыцца бягучай сітуацыі на фронце, што асноўныя баі ідуць на Данбасе. На Бахмуцкім напрамку за мінулыя суткі расіяне здзейснілі абстрэлы з танкаў і рэактыўнай артылерыі па раёнах 17 населеных пунктаў, гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. Праціўнік працягвае засяроджваць намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Бахмуцкім і Аўдзееўскім напрамках. На іншых кірунках вораг вядзе абарону, засяроджвае намаганні на стрымліванні дзеянняў падраздзяленняў сіл абароны Украіны.

Ночной обстрел Киева и раненые в Белгородской области РФ — 299-е утро войны
Карта баёў у раёне Бахмута 18 снежня 2022 года / understandingwar.org

Пад абстрэлам у мінулыя суткі быў і расійскі Белгарад, а таксама Белгарадскі раён. Губернатар Вячаслаў Гладкоў кажа, што абстрэл быў "з боку УСУ". Паводле яго, гэта быў цяжкі дзень: "1 чалавек загінуў, 10 чалавек паранена. 7 з іх ужо знаходзяцца дома, знаходзяцца на амбулаторным лячэнні".

Ад абстрэлаў пацярпелі 75 жылых і прамысловых пабудоў, кватэр, а таксама каля 40 аўтамабіляў. Яшчэ 2 чалавекі параненыя ў выніку начнога абстрэлу ў Краснаяружскім раёне вобласці. Тут таксама пашкоджаныя каля 8 жылых і нежылых памяшкання.

Ночной обстрел Киева и раненые в Белгородской области РФ — 299-е утро войны
У выніку абстрэлу ў Белгарадскай раёне пашкоджана птушкафабрыка /@vvgladkov

Вялікабрытанія плануе аб'явіць аб пастаўках Украіне ў наступным годзе сотняў тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў на больш чым 300 мільёнаў долараў. Пра гэта гаворыцца на сайце Упраўлення замежных спраў Вялікабрытаніі. Сёння прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак сустрэнецца са сваімі калегамі з краін Паўночнай Еўропы, Балтыі і Нідэрландаў у Рызе. Тут ён плануе заклікаць саюзнікаў працягнуць ваенную падтрымку Украіны ў наступным годзе і абвесціць аб новым вялікім артылерыйскім пакеце дапамогі.

"Для дасягнення міру мы павінны стрымліваць [рускую] агрэсію, і наша сумеснае разгортванне сіл у рэгіёне мае жыццёва важнае значэнне для нашай здольнасці рэагаваць на самыя сур'ёзныя пагрозы", — гаворыцца ў заяве Сунака перад сустрэчай. Паведамляецца таксама, што лідары краін абмяркуюць супрацьпаветраную абарону Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі