Начальнікаў Гомельскай мытні асудзілі за хабар

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля прыгаварыў да шасці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці былога начальніка аддзела барацьбы з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Гомельскай мытні і начальніка аддзела Краўцоўскага мытнага паста. Па інфармацыі Генеральнай пракуратуры, устаноўлена, што яны ўдвух сістэматычна атрымлівалі хабар за арганізацыю паскоранага і бесперашкоднага перасячэння аўтамабілямі з грузамі мытнай мяжы Беларусі праз пункты афармлення "Новая Гута", "Камарын" і іншыя.

У прыватнасці, хабар у 600 долараў быў атрыманы чыноўнікамі за арганізацыю бесперашкоднага перасячэння мяжы шасцю аўтамабілямі з грузам у адрас індывідуальнага прадпрымальніка. Устаноўлены і шэраг іншых падобных парушэнняў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі