Начальніка кіеўскай міліцыі звольнілі за разгон Еўрамайдана? МУС абвяргае

"Пасля падзей з пятніцы на суботу быў звольнены начальнік міліцыі, а з усімі супрацоўнікамі была праведзена жорстая тлумачальная праца", — перадае interfax.by словы ўкраінскага чыноўніка на сустрэчы з амбасадарамі замежных дзяржаў у панядзелак у Кіеве.





Раней паведамлялася, што 1 снежня начальнік кіеўскай міліцыі Валерый Карак папрасіў кіраўніка МУС Віталя Захарчанку пра адстаўку па ўласным жаданні. Захарчанка паведаміў, што Карак часова адхілены ад выканання абавязкаў, да заканчэння службовага расследавання.





У суботу Карак заявіў, што гэта ён прыняў рашэнне накіраваць спецпадраздзяленне "Беркут" для зачысткі Майдана Незалежнасці. Аднак міліцыя, нібыта, не была настроеная на агрэсію, а сам ён шкадуе пра здарэнне ў ноч на суботу.

Тым часам МУС Украіны абвяргае словы Аазарава пра звальненне Карака. Па словах міліцэйскіх чыноўнікаў, якія перадае УНІАН, пра гэта можна будзе казаць толькі 3 снежня, калі стануць вядомыя высновы праверкі.





Фота — timer.od.ua