Начальнік калоніі “Віцьба-3”: Мінск не дае інструкцыяў у справе Казуліна

Начальнік калоніі “Віцьба-3” Віталь Агнісцікаў сцвярджае, што дагэтуль не атрымаў інструкцый з Мінску ў справе дазволу Аляксандру Казуліну выехаць на пахаванне жонкі Ірыны, якая памерла ўчора ў Мінску.

Нагадаем, Агнісцікаў чакае распараджэння Дэпартамента выканання пакаранняў. Аднак былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч сказаў у інтэрв’ю Еўрарадыё, што сам начальнік калоніі можа вырашыць гэтае пытанне па ўзгадненні з пракурорам, які наглядае за “Віцьбай-3”.

Віталь Агнісцікаў пацвердзіў, што дазволіў сёння Аляксандру Казуліну патэлефанаваць дочкам. Але ён “не чуў”, каб Казулін заявіў пра галадоўку, паведамляе БелаПАН. А паводле Вольгі Казулінай, бацька сказаў, што пачынае галадоўку пратэсту да таго часу, пакуль яго не адпусцяць на пахаванне жонкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі