Нацбанк выпускае памятныя манеты "Шлях Скарыны. Полацк" (фота)

Нацбанк выпускае памятныя манеты "Шлях Скарыны. Полацк" (фота)

31 снежня 2015 года Нацбанк выпускае ў абарачэнне дзве памятныя манеты "Шлях Скарыны. Полацк" з серыі "Шлях Скарыны".

Срэбраная манета наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, выпушчаная тыражом 2000 штук. Медна-нікелевая манета наміналам 1 рубель, выпушчаная тыражом 3000 штук.

На манеце размешчаная цытата пра любоў да Радзімы з прадмовы да кнігі "Юдзіф", выдадзенай Скарынам. На рэверсе манеты — выява венецыянскага акна, дэкарыраванага элементамі расліннага арнаменту і знакамі з гравюр Францішка Скарыны; у праёме аркі, на фоне віду Полацка з гравюры XVI ст., — карабель (герб Полацка). Уверсе па крузе ідзе надпіс: "Шлях Скарыны".

Манеты адчаканеныя ў Літоўскім манетным двары.

Фота: фэйсбук Нацбанка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі