Вы тут

Нацбанк: у Беларусі могуць з'явіцца свае аналагі Aliexpress і Booking.com

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь / belnovosti.by

Нацбанк Беларусі плануе спрасціць сферу электронных плацяжоў. Для гэтага на найбліжэйшай сесіі парламента, якая пачнецца 2 красавіка, дэпутатам плануюць прадставіць праект закона "Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах".

Прыняцце такога закона спросціць работу электронных сэрвісаў і дазволіць з'явіцца новым платформам. У прыватнасці, начальнік галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацбанка Таццяна Рускевіч сказала аб нацыянальных аналагах такіх пляцовак, як Aliexpress, Booking.com і Yandex: "У нас добры патэнцыял. Нашы кампаніі здольныя прапаноўваць такія сэрвісы нават лепш, чым замежныя".

У цяперашні час праект закона дапрацоўваецца ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў.

Таццяна Рускевіч / belta.by

"Прынцыповыя пазіцыі ўжо ўзгодненыя. Цяпер хуткімі тэмпамі рыхтуюцца падзаконныя акты, каб не адцягваць час уступлення закона ў сілу, — працягвае прадстаўнік Нацбанка. — Да таго моманту, калі ў парламенце цалкам прымуць закон, падзаконныя акты ўжо будуць гатовыя і можна будзе адразу ж яго запускаць".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.