Нацбанк Беларусі: Курс рубля штучна рэгулявацца не будзе

Нацбанк Беларусі не будзе штучна рэгуляваць курс беларускага рубля. Пра гэта ў панядзелак РІА "Новости" заявіў прадстаўнік прэс-службы рэгулятара.

Нагадаем, 24 жніўня па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы долар падаражэў на 871 рубель і складае 17 601, еўра — на 1098 — да 19 935.

"Усе дзеянні Нацбанка, якія плануюцца, былі агучаныя ў спецыяльным паведамленні літаральна некалькі дзён таму. Нічога не змянілася", — цытуе РІА "Новости" словы прадстаўніка Нацбанка Беларусі.

Інфармацыйнае паведамленне Нацбанка "Аб бягучай сітуацыі на валютным рынку Рэспублікі Беларусь" з'явілася 20 жніўня. У ім адзначалася, што валацільнасць курса беларускага рубля абумоўленая знешнімі фактарамі. Гэта і нестабільныя цэны на нафту, і падзенне курсаў расійскага рубля і казахстанскага тэнге. Паведамленне Нацбанка гл. тут.

"Чорны панядзелак" на сусветных фінансавых рынках

Рэзкае падзенне беларускага рубля (каментарыі, онлайн)

Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі