Нацбанк абяцае трымаць курс рубля да канца года

Начальнік упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі Анатоль Драздоў у інтэрв'ю "Інтэрфаксу" паведаміў, што Нацбанк самастойна прымаў рашэнне менавіта пра аднамаментнае паніжэнне курсу беларускага рубля на 20%. Па ягоных словах, Міжнародны валютны фонд рэкамендаваў Нацбанку знізіць курс беларускага рубля, але гэтая структура не давала рэкамендацыяў па тактыцы. Разам з тым, паведаміў А.Драздоў, эксперты МВФ лічаць, што плаўная дэвальвацыя прыводзіць да страты даверу да нацыянальнай валюты, а аднамаментнае паніжэнне курсу і строгае датрымоўванне потым заяўленай курсавой палітыкі дазваляе не губляць даверу да нацыянальнай валюты.

У каментары Еўрарадыё прэс-сакратар Нацбанка Міхаіл Журавовіч адзначыў, што ні пра якія іншыя фінансавыя ўмовы ад Міжнароднага валютнага фонду яму невядома:

Журавовіч: Не, ні я, ні Анатоль Фёдаравіч (Драздоў. — Еўрарадыё) такіх умоваў не ведаем, бо мы не прысутнічалі на перамовах.

Па словах Міхаіла Журавовіча, Нацбанк не плануе далейшай дэвальвацыі. На працягу 2009 года беларускі рубель будуць старацца ўтрымаць у рамках калідора плюс/мінус 5%:

Журавовіч: Карціна, якую вызначылі, — 960 рублёў плюс-мінус 5 адсоткаў, як і прадугледжана Асноўнымі напрамкамі... На наступны ж дзень еўра звалілася на 67 рублёў, долар на 5 рублёў падаражэў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі