“Набыць зямлю пад Новую Беларусь”. Беларусы спрабуюць дапамагчы сабе самі

Мінск у 2020-м / Unsplash
Мінск у 2020-м / Unsplash

Стварыць англамоўны сайт пра нашу сапраўдную гісторыю і набыць кавалак зямлі для Новай Беларусі — гэта ўсяго дзве ідэі з тых, якія прапанавалі ўдзельнікі пілотнага праекта па лічбавым самакіраванні на платформе “Новая Беларусь”.

У межах праекта беларусы з Літвы і Польшчы падзяліліся сваімі думкамі пра тое, як вырашыць пэўныя праблемы беларускай супольнасці ў гэтых краінах, а таксама пра тое, што можа быць карысным для ўсяго грамадства.  

Каб ідэі можна было рэалізаваць, удзельнікі пералічвалі працэнт ад сваіх падаткаў ці рабілі ўнёскі на карысць праектаў.

Пасля віртуальнага галасавання былі адабраныя самыя цікавыя ідэі ў розных кірунках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі