На знак пратэсту студэнты зачыніліся ва ўніверсітэце Сафіі

Навучальны працэс у Сафійскім універсітэце перапынены. Пратэстоўцы не пускаюць у будынак ні выкладчыкаў, ні адміністрацыйны персанал, перадае ВВС.



Адначасова некалькі тысяч чалавек далучыліся да студэнцкага марша па вуліцах Сафіі.



Балгарыя ўжо шмат месяцаў знаходзіцца ў глыбокім палітычным крызісе. Сёлета ў ліпені пратэстоўцы на восем гадзін блакавалі парламент з дэпутатамі і міністрамі ўсярэдзіне.



Па выніках травеньскіх выбараў быў сфармаваны тэхнакратычны ўрад на чале з прэм'ер-міністрам Пламенам Орашарскім. Аднак яго папулярнасць абрынулася пасля абвінавачанняў у карупцыйных сувязях з бізнэсам.



Фота — wikipedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі