На заводзе ў Расіі загінулі 16 чалавек

На заводзе ў Расіі загінулі 16 чалавек

На заводзе ў Расіі загінулі 16 чалавек, дзесяць атрымалі раненні. Прадпрыемства ў Шылаўскім раёне Разанскай вобласці выпускае порах. Раніцай у пятніцу там адбыўся пажар. Тушылі яго паўсотні адзінак спецтэхнікі і больш за 170 ратавальнікаў. Са змены рабочых выжыў толькі адзін чалавек, але ён у цяжкім стане, піша rzn.info.

Мяркуецца, што прычынай трагедыі стала "парушэнне тэхналагічных працэсаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі