На заходніх межах Беларусі і Расіі з'явіцца новая вайсковая групоўка

У адказ на размяшчэнне элементаў амерыканскай супрацьракетнай абароны ў Польшчы і Чэхіі, на заходніх межах Беларусі і Расіі з’явіцца новая вайсковая групоўка, паведамляе “Салідарнасць” са спасылкай на “Газету”.
Аб гэтым заявіў генеральны сакратар Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы Мікалай Бардзюжа. Першы віцэ-прэзідэнт Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расіі генерал-палкоўнік Віктар Есін, выказаў здагадку, што гаворка ідзе аб размяшчэнні ў Беларусі ракетных комплексаў “Іскандэр-М”, якія змогуць паражаць элементы СРА у Чэхіі.

Таксама, на яго думку, можа выкарыстоўвацца авіябаза ў Мачулішчах пад Мінскам для размяшчэння стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі