На выходную дапамогу дэпутатам Палаты прадстаўнікоў дадуць 3 мільярды рублёў

На выходную дапамогу дэпутатам Палаты прадстаўнікоў дадуць 3 мільярды рублёў

У каштарыс выдаткаў Палаты прадстаўнікоў на 2016 год дадаткова закладзеная сума ў 3 млрд 310 млн рублёў. Гэтая лічба прагучала на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 18 снежня.

Дэпутаты пацікавіліся, на што прызначаныя гэтыя грошы, на што супрацоўніца сакратарыяту патлумачыла:

Супрацоўніца сакратарыяту: "У сувязі з тым, што ў наступным годзе заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў гэтага склікання, прадугледжваецца выходная дапамога. Нехта з дэпутатаў будзе выходзіць у адстаўку, магчыма. У сувязі з гэтым выплочваецца выходная дапамога. І ўсім папярэднім скліканням таксама выплочвалася выходная дапамога".

У Палаце прадстаўнікоў 110 дэпутатаў. Калі падзяліць вылучаную суму пароўну паміж імі, то кожны дэпутат атрымае каля 30 млн рублёў.

Агульная сума на ўтрыманне Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні не агучвалася.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі