На выбарчым участку, дзе галасуе Лукашэнка, зрабілі каўбасную бабу (фота)
На выбарчым участку для галасавання №509 Старавіленскай выбарчай акругі №105 грунтоўна падрыхтаваліся да візіту Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік краіны галасуе менавіта тут.
Асабліва крэатыўнае аздабленне буфету — тут і баба з каўбасаў, і цукерачная Нацыянальная бібліятэка, і торт у выглядзе карты Беларусі. Таксама ўражвае колькасць элементаў нацыянальнага арнаменту, якія выкарыстоўваюцца ў афармленні памяшкання.
Па гэтай акрузе балатуюцца спявачка Ірына Дарафеева, экс-кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка, юрыст і сын былога кіраўніка Федэрацыі прафсаюзаў Андрэй Козік, камуніст Кірыл Герасімаў і ліберал-дэмакрат Алег Часалаў. Апазіцыйны кандыдат Уладзімір Падгол, які таксама ішоў на гэтай акрузе, зняўся з выбараў.