ЦВК распавёў пра выбарчыя рахункі: у Андрэя Дзмітрыева — два рублі

ЦВК распавёў пра выбарчыя рахункі: у Андрэя Дзмітрыева — два рублі

Цэнтрвыбаркам паведаміў, колькі грошай паклалі на свае рахункі ўдзельнікі прэзідэнцкай гонкі. 

Спецыяльныя рахункі адкрылі 7 з 14 прэтэндэнтаў у прэзідэнты. 

Найбольшая сума на рахунку экс-кіраўніка "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыкі — 154 900 рублёў. І больш за 23 тысячы рублёў з іх ужо выкарыстана.

У экс-кіраўніка ПВТ Валерыя Цэпкалы 29,2 тысячы. Ён выкарыстаў каля 1300 рублёў.

На рахунку Ганны Канапацкай — 3000 рублёў. Для выбарчай кампаніі яна выкарыстала ўжо 2400. 

Рахунак сустаршыні "Гавары праўду" Андрэя Дзмітрыева — два рублі. З гэтай сумы кандыдат пакуль не выкарыстаў для сваёй кампаніі ні капейкі.

Адкрылі рахункі таксама Алесь Таболіч, Святлана Ціханоўская і Сяргей Чэрачэнь. Але там — круглыя нулі. 

Іншыя кандыдаты, у тым ліку і Аляксандр Лукашэнка, рахункі не адкрывалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі