На вулічнай акцыі ў нядзелю ў Мінску сілавік "лавіў" чужы дрон
![На вулічнай акцыі ў нядзелю ў Мінску сілавік "лавіў" чужы дрон](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2ffb9d0a7b68719bc7fbd2da36599829.jpg.webp?itok=aPjjfG8e)
На вулічнай акцыі ў нядзелю ў Мінску сілавік "лавіў" чужы дрон. Фота з такім подпісам з'явілася на сайце sb.by. Абсталяванне нагадвае комплекс "Гроза-Р2", які можа падаўляць радыёканалы кіравання дронамі. Яго паказвалі на міжнароднай выставе ўзбраенняў і тэхнікі MILEX 2019. Комплекс таксама называюць "радыёэлектроннай вінтоўкай".
"Гроза" дазваляе заглушыць канал кіравання дронам і адключыць яго ад навігацыйных спадарожнікаў. Пасля дрон ці падае, ці вяртаецца да ўладальніка, ці ляціць туды, куды хоча яго новы гаспадар. "Вінтоўка" працуе на адлегласці да 2 км ад "стралка".
![На вулічнай акцыі ў нядзелю ў Мінску сілавік "лавіў" чужы дрон](/sites/default/files/paragraphs/image/dsc2535.jpg)
На выставе MILEX 2019 / Еўрарадыё
![На вулічнай акцыі ў нядзелю ў Мінску сілавік "лавіў" чужы дрон](/sites/default/files/paragraphs/image/dsc2529.jpg)
На выставе MILEX 2019 / Еўрарадыё
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.