На волю выйшаў экс-міліцыянт Кулакоўскі, які казаў пра катаванні на Акрэсціна

Дзмітрый Кулакоўскі / spring96.org
Дзмітрый Кулакоўскі / spring96.org

На волю па заканчэнні тэрміну выйшаў былы міліцыянт, палітвязень Дзмітрый Кулакоўскі, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Раней ён узначальваў крымінальны вышук у Заводскім РУУС Мінска. У міліцыі Кулакоўскі працаваў з 2006 года, мае прафесійныя ўзнагароды і падзякі ад кіраўніцтва. Пасля выбараў 2020 года ён заявіў, што не згодны з дзеяннямі ўлады і звольніўся.

У кастрычніку 2020-га Кулакоўскага затрымалі і абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады. На Акрэсціна яго адправілі ў карцар, дзе трымалі ў жудасных умовах. Каб дамагчыся выкліку лекара, Кулакоўскі быў вымушаны праглынуць лыжку. Пазней яго асудзілі на два гады "хіміі".

Пра тое, як з Кулакоўскага здзекваліся на Акрэсціна, расказваў Зміцер Дашкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі