На волю выйшаў актор Аляксандр Ждановіч — "Маляваныч"

На волю выйшаў актор Аляксандр Ждановіч — "Маляваныч"

Пасля 9 сутак арышту выйшаў на волю актор мінскага тэатрау імя Горкага Аляксандр Ждановіч, вядомы большасці як Маляваныч з тэлеперадачы "Калыханка". Свой арышт ён адбываў у ІЧУ ў Жодзіне.

Артыста затрымалі 8 лістапада падчас маршу на праспэекце Пераможцаў. Ждановіч заступіўся за жанчыну, пасля чаго яго і затрымалі.

На судзе ён даведаўся, што ў пратаколе запісана, быццам ён хадзіў і выкрыкваў лозунгі. Ждановіч не пагадзіўся з абвінавачаннямі і атрымаў 9 сутак. 

"Потым у камеры было 13 чалавек, далі вату (матрацы). Гэта была выдатная кампанія, цудоўныя мужыкі. У мяне такое адчуванне, што існуюць дзве Беларусі: тыя, хто за межамі камеры, і тыя, хто ўнутры. Унутры была абсалютная гармонія. Розныя людзі — ад дырэктара ІТ-кампаніі да гаспадара СТА, усе аднадушныя ў бачанні сітуацыі. Я ім чытаў "Яўгена Анегіна" каля парашы, О.Генры. Гэта ўсё добра заходзіла", — перадае Радыё "Свабода" словы актора.

Спальных месцаў у камеры на ўсіх неставала, таму спаць даводзілася і на стале. Аляксандр кажа, што пабачыў "тупое хамства" некаторых супрацоўнікаў ІЧУ. На прагулкі цягам дзевяці сутак не выводзілі.

На волі Ждановіча сустракалі сын, стрыечная сястра і пляменніца. "І калі мяне ля ІЧУ сустрэла вялікая група актораў з нашага тэатру, гэта было вельмі прыемна. На сутках няма ніякай крыніцы інфармацыі, невядома, што адбываецца. Цяпер мяне чакае шмат навінаў", — дадае артыст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі