На волю выйшаў 18-гадовы палітвязень, асуджаны за ўдзел у счэпцы

На волю выйшаў 18-гадовы палітвязень, асуджаны за ўдзел у счэпцы

На волю выйшаў 18-гадовы палітвязень Данііл Калеснікаў, які цалкам адбыў свой тэрмін, паведамляе ТГ-канал dissidentBY.

Хлопца, якому было на той час 17 гадоў, асудзілі на 1 год і 3 месяцы. Пакаранне ён адбываў у бабруйскай калоніі.

Падставай для крымінальнай справы на Данііла сталі паслявыбарныя падзеі 2020 года. У ноч з 9 на 10 жніўня ён разам з бацькам Віталём пайшлі ў цэнтр горада на плошчу. Яны стаялі там у счэпцы ў першым шэрагу, разам з іншымі выкрыквалі лозунгі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі