На відэа трапіла, як у Гомелі п'яны кіроўца на Jaguar наляцеў на іншыя машыны

На відэа трапіла, як у Гомелі п'яны кіроўца на Jaguar наляцеў на іншыя машыны

На відэа трапіла ДТЗ у Гомелі, дзе 27-гадовы п'яны кіроўца на Jaguar наляцеў на прыпаркаваны аўтамабіль Hyundai, у якім быў 61-гадовы кіроўца і 34-гадовы пасажыр. Апошнюю машыну ад удара адкінула на яшчэ два прыпаркаваныя аўтамабілі — Mercedes і Fiat. Hyundai апынуўся на тратуары.

Кіроўца Jaguar атрымаў траўмы, пасля аказання меддапамогі быў адпушчаны дахаты. Дарэчы, у яго крыві выяўлена 4,46 праміле алкаголя. Кіроўца і пасажыр Hyundai таксама атрымалі траўмы, яны шпіталізаваны, паведамляе прэс-служба ДАІ Гомельскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі