На Віцебшчыне пафарбуюць прыступкі ў жоўты колер

У межах месячніка “Чалавек з белым кіем” на Віцебшчыне фарбуюць прыступкі. Першая і апошняя прыступка на лесвіцах, што вядуць да ўваходу ў крамы ды грамадскія установы, будуць пафарбаваныя у жоўты колер, каб людзі са зніжаным зрокам маглі лепей арыентавацца ў прасторы. Такая адмысловая разметка ўжо выкарыстоўваецца ў тых месцах, дзе невідушчыя працуюць, праходзяць аздараўленне, кампактна пражываюць.

Як паведаміў кіраўнік абласной арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку Аляксандр Дубко, фарбу для рэалізацыі праекту паабяцалі набыць прафсаюзныя арганізацыі. Работы пачнуцца неўзабаве, як толькі будуць завершаныя неабходныя ўзгадненні з аддзелам архітэктуры.

Паводле слоў Дубко, падобным чынам зробяць у Магілёве, а да 2010 года - ва ўсёй краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі