На вакзале ў Парыжы невядомы мужчына напаў на людзей з нажом

Паліцыя ачапіла месца здарэння / Telegram
Паліцыя ачапіла месца здарэння / Telegram

Сёння раніцай у Парыжы невядомы мужчына напаў з нажом на наведвальнікаў Паўночнага вакзала. Пяць чалавек атрымалі раненні, піша Le Figaro. Гэта чацвёра пасажыраў і адзін супрацоўнік паліцыі.

Паліцыянтам давялося страляць. Нападнік быў паранены. Па дадзеных Le Figaro, ён у цяжкім стане. Пацярпелых ад яго дзеянняў таксама даставілі ў бальніцу.

У цяперашні час вакзал працуе ў звычайным рэжыме. Пры гэтым прычына нападу пакуль не ясная. Невядома, ці была гэта бойка або акт тэрарыстычнага характару, адзначае выданне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі