На ўскраіне Гродна перакуліўся п’яны кіроўца на Фіяце (фота)

Fiat Punto зачапіў два прыпаркаваныя ўздоўж дарогі аўтамабілі і перакуліўся. З аўто, што стаялі побач, больш за ўсё быў пашкоджаны Volkswagen Passat B5, піша AutoGrodno.by.

З перакуленага Fiat стала выцякаць паліва, з гэтай прычыны выратавальнікам МНС прыйшлося заліць пенай аддзел вакол хетчбэка.

Са слоў відавочцаў, кіроўца Fiat паводзіў сябе неадэкватна, быў п'яны і з аўто вылез босым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі