На ўсходзе Украіны зрываюць падрыхтоўку да выбараў прэзідэнта

Украінскі ЦВК папрасіў выканаўцу абавязкаў прэзідэнта Алякандра Турчынава зрабіць неадкладныя захады, каб жыхары Данецкай і Луганскай абласцей змаглі рэалізаваць свае выбарчыя правы.



У камісіі патрабуюць стварыць бяспечныя ўмовы працы для сябраў выбаркамаў і органаў вядзення Дзяржрэестру выбаршчыкаў. На 16 траўня не змаглі арганізаваць падрыхтоўку і правядзенне выбараў па шэсць выбарчых акругаў на Данеччыне і Луганшчыне. Многія сябры ўчастковых выбаркамаў адмаўляюцца выконваць свае абавязкі з-за пагрозаў і ціску. У камісіі таксама адзначаюць бяздзеянне асобных падраздзяленняў органаў унутраных спраў і СБУ, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі