На ўкраінска-беларускай мяжы праходзіць акцыя “Салідарнасць на кардоне”

Сёння ва Украіне праходзіць выязная акцыя салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі. Яна мае назву “Салідарнасць на кардоне”.
Удзельнікі акцыі, а гэта ўкраінцы з Кіева і Чарнігава, праводзяць інфармацыйны пікет у пункце пераходу ўкраінска-беларускай мяжы ў Чарнігаўскай вобласці на міжнароднай трасе Кіеў – Мінск.

Паводле інфармацыі прэс-службы ОГП, для ўдзелу ў акцыі ехалі партыйныя актывісты Віталь Стажараў і Аляксандр Сергяенка, але іх затрымалі беларускія памежнікі.

Пікет мае на мэце пашырэнне інфармацыі пра рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Ён праходзіць на пляцоўцы каля пункту пропуску, дзе спыняюцца падарожныя, паведамляе сайт nn.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі