На ўездзе ў Брэст у аўтааварыю трапіла машына з тортамі (фота)

На ўездзе ў Брэст у аўтааварыю трапіла машына з тортамі (фота)

На ўездзе ў Брэст каля вёскі Тэльмы 9 верасня адбылася аўтааварыя з удзелам двух мікрааўтобусаў. Як піша сайт "Віртуальны Брэст", жоўты мікрааўтобус Mercedes Sprinter рухаўся ў бок Брэста і спыніўся на забараняльны сігнал святлафора. У гэты момант ззаду ў яго ўдарыўся чырвоны мікрааўтобус Mercedes 410.

Па словах відавочцаў, удар быў настолькі моцны, што абодва аўтамабілі вылецелі праз перакрыжаванне амаль на прыпынак, дзе і спыніліся. "Бусік", які стукнуў ззаду, у дадатак яшчэ знёс дарожны знак і злёгку стукнуўся аб светлавую апору.

Выказваецца меркаванне, што кіроўца гэтага мікрааўтобуса заснуў за рулём або проста страціў пільнасць.

Паведамляецца, што ніводзін з кіроўцаў не пацярпеў. Але ў чырвоным "Мерсэдэсе" было каля 70 каробак з тортамі. Усе яны ў выніку аўтааварыі прыйшлі ў непрыдатнасць.

Фота: virtualbrest.by

 

На ўездзе ў Брэст у аўтааварыю трапіла машына з тортамі (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі